- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Спаборнічалі юныя скалалазы

 

З 30 кастрычніка па 13 лістапада на базе Свіслацкага раённага цэнтра турызму і краязнаўства прайшло раённае першынство па ТПМ у тэхніцы горна-пешаходнага турызму і скалалазанні ў закрытых памяшканнях сярод навучэнцаў школ.

Школьнікі спаборнічалі ў двух узроставых групах: “А” (9–11 класы) і “Б” (5–8 класы). У сувязі з узмацненнем мер па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 каманды стартавалі ў розныя дні, згодна з прапанаваным арганізатарамі графікам спаборніцтваў. Удзельнікам неабходна было прадэманстраваць свае ўменні і навыкі пры пераадоленні спартыўнага пад’ёму, маятніка, на пераправе па паралельных вяроўках, у вязцы турыстычных вузлоў. Не застаўся без увагі спартсменаў размешчаны ў будынку цэнтра скаладром, на якім прайшлі спаборніцтвы па дысцыпліне “боўлдэрынг”.

Па выніках праведзеных стартаў у малодшай групе першынствавала каманда сярэдняй школы № 2 імя М.П.Масонава Свіслачы. Другімі сталі рабяты з Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы, трэцімі – прадстаўнікі гарадской гімназіі.

У старэйшай узроставай групе лепшы вынік па суме двухбор’я паказалі вучні Грынкаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Другое месца засталося за ўдзельнікамі з Навадворскай сярэдняй школы, замкнулі тройку прызёраў прадстаўнікі Вярдоміцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы.

Уладзімір МІХАЛЬЧЫК,
педагог-арганізатар
Свіслацкага цэнтра турызму і краязнаўства

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий