- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Як дашкольнікі расказалі пра шчасце

 

Вы калі-небудзь задумваліся над тым, пра што марыць ваша дзіця, чаго яму не хапае для поўнага шчасця? Наогул, якое яно – шчасце вачыма дзіцяці?

Педагогі санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні вырашылі даведацца, якія думкі ў выхаванцаў пра шчаслівае дзяцінства. Усё ж вельмі проста, трэба толькі спытаць пра гэта.

Ва ўстанове было праведзена невялічкае інтэрв’ю з выхаванцамі. Ім было зададзена адно пытанне: “Каб быць шчаслівым, патрэбна…”. Вось якія адказы мы атрымалі.

– Дана М. (7  г.) …каб зніклі гэтыя каранавірусы;

– Багдан М. (6 г.) …папа, мама, Дана (сястра), паветра і сонейка;

– Ксюша Ш. (4,5 г.) …цукеркі і каб мне заўсёды куплялі цацкі;

– Даша Ш. (5 г.) … кацяня;

– Карына Н. (5 г.) …мама;

– Мацвей К. (7 г.) …здароўе;

– Сямён К. (6 г.) …дзень нараджэння;

– Яраслаў Л. (6 г.) …каб было шмат грошай;

– Валерыя К. (6 г.) … шмат прысмакаў;

– Даша В. (5,5 г.) …ісці з мамай у магазін;

– Маруся А. ( 5 г.) …каб папа прыйшоў з работы;

– Ліза  З. (6 г.) …ехаць у аквапарк, заапарк, у Маладзечна ці Мінск;

– Надзя К. (5 г.) …каб мяне не крыўдзілі;

– Аліна Я. (6 г.) …каб са мной дзяліліся цацкамі;

– Мікіта  У. (5 г.) …Новы год;

– Варвара Б. (5 г.) …шмат сяброў;

– Алег Н. (6,5 г.) …мора;

– Арцём Т. (5 г.) …падарожжа ў Егіпет;

– Мілана Н. (6 г.) …шмат падарункаў.

Выдатныя дзіцячыя думкі і жаданні. Вельмі шмат таго, пра што бацькі, магчыма, і не падумалі б, разважаючы пра шчасце свайго дзіцяці. А яшчэ такое маленькае апытанне паказала праз жаданні кожнага дзіцяці яго характар, стаўленне да жыцця, да сяброў, бацькоў, да навакольных рэчаў, цацак.

У нашы дні ў бацькоў часу для гульняў, для сумеснай творчасці ды і для простых зносін з дзецьмі катастрафічна не хапае. Часта дзіця носіць у сабе пэўныя думкі і жаданні, але не выказвае іх. Нядрэнна было б вось так час ад часу задаваць малому простыя пытанні, адказы на якія могуць шмат чаго расказаць нам, дарослым, адносна таго, што задавальняе ці трывожыць дзіця. Пажадана потым праз нейкі час паўтараць гэта, таму што дзіця расце, змяняюцца яго каштоўнасці і жаданні.

Анастасія МАРШАЛАК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий