- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Сабралі падрункі для дзяцей

 

У сярэдняй школе № 7 Смаргоні стартавала рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”.

Вучні нашага класа разам з бацькамі не засталіся абыякавымі і працягнулі руку дапамогі дзецям са Смаргонскага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі і Смаргонскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Не ў кожнага дзіцяці побач ёсць бацькі, якія могуць парадаваць добрым падарункам.

Наш клас перадаў гэтым дзецям школьныя прылады, гульні, цацкі, прысмакі, а таксама вырабы, зробленыя сваімі рукамі на ўроках працоўнага навучання.

Мае вучні шчыра радаваліся, што змогуць перадаць падарункі дзецям, якія з нецярпеннем іх чакаюць.

Кацярына СТРАШЫНСКАЯ,
настаўнік 2 “А” класа
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий