- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Здароўе і метапрадметнасць на ўроках англійскай мовы

 

У 9-м класе сярэдняй школы № 7 Смаргоні ўрок англійскай мовы прайшоў у незвычайнай метапрадметнай форме.

Лозунгі і пастулаты пра здаровы лад жыцця мы пачынаем чуць яшчэ з дзіцячага садка. У школе мы вучым дзяцей правільнаму харчаванню, здароваму ладу жыцця, бяспечным паводзінам. Але за сценамі школы бачым, як навучэнцы зноў і зноў купляюць ежу, якую смела можна назваць “разбуральнай”. Метапрадметнасць можа дапамагчы вырашаць гэтую праблему.

Расказваць пра эфектыўнасць метапрадметнасці можна бясконца, бо дзецям вельмі падабаецца дзяліцца сваімі ведамі, атрыманымі на папярэдніх занятках, незалежна ад узросту. Менавіта таму ўрок англійскай мовы па тэме “Фастфуд – за і супраць” ў 9-м класе быў праведзены ў незвычайнай метапрадметнай форме. Дзеці падрыхтавалі ўласныя харчовыя піраміды, якія адлюстравалі іх штодзённы рацыён. Для гэтай работы навучэнцам спатрэбіліся веды, атрыманыя на іншых прадметах. Пасля прэзентацыі творчых прадуктаў вучні адзначалі вартасці і недахопы не толькі сваёй піраміды харчавання, але і суразмоўцаў. Затым усёй падгрупай дзевяцікласнікі абралі лепшы варыянт харчавання і пабудавалі ідэальную харчовуюпіраміду, паабяцаўшы сабе максімальна выкарыстоўваць яе ў паўсядзённым жыцці. Піраміды атрымаліся цікавымі і разнастайнымі, таму што вучні звярталіся да іншых навук і прадметаў, у тым ліку і да тэкстаў пра здаровае харчаванне на англійскай мове.

Гэты ўрок яшчэ раз даказвае і паказвае, што метапрадметнасць пашырае кругагляд вучняў, узбагачае ведамі і робіць урок цікавым і пазнавальным. Кожнаму педагогу-прадметніку варта ўзяць за аснову і практыкаваць на сваіх уроках метапрадметнасць, бо менавіта перанос ведаў з аднаго прадмета ў іншы можа гарантаваць замацаванне і засваенне атрыманага матэрыялу.

Людміла ЗАХАРЭВІЧ,
настаўнік англійскай мовы
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий