- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Сямейны тэатр у дзіцячым садзе

 

У перыяд дашкольнага дзяцінства дзіця найбольш адкрыта свету. Малыш успрымае дабро і зло, спрабуючы з дапамогай дарослых зрабіць свае высновы і меркаванні пра многія навакольныя прадметы і зявы. І важна, каб першымі памочнікамі і актыўнымі ўдзельнікамі ўсебаковага развіцця дзяцей былі іх бацькі.

З мэтай стварэння ўмоў для развіцця творчай актыўнасці дзяцей, а таксама ўзаемадзеяння дзіцячага сада і сям’і ў другой малодшай группе ясляў-сада № 45 Магілёва быў арганізаваны сямейны тэатр “Калабок ідзе ў госці”. Сумесна са сваімі бацькамі нашы выхаванцы акунуліся ў казачную атмасферу восеньскага лесу, замацавалі ўяўленні пра дзікіх жывёл на прыкладзе казачных герояў, прадэманстравалі свае фізічныя ўменні і навыкі. Бацькі разам з педагогамі стварылі ў актавай зале сада казачную атмасферу, дапамаглі малышам справіцца з цяжкасцямі і заданнямі.

Такая форма работы дае мамам і татам магчымасць уключыццаў дзейнасць дзяцей і педагогаў. Дазваляе не проста ўбачыць адукацыйны працэс, астаць яго актыўнымі ўдзельнікамі.

Аксана ТАРАСЕНКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 45 Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

1+

Добавить комментарий