Заставайся на лініі жыцця

- 19:22ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам вучні Любчанскай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі мерапрыемства “Я люблю цябе, жыццё”, якое прайшло пад дэвізам “Заставайся на лініі жыцця”.

У час мерапрыемства працавалі цэнтры “Гісторыя”, “Навука”, “Паэзія”, “Статыстыка”, “Медыцына”. У кожным з іх абмяркоўваліся адпаведныя праблемы. Дзеці аднагалосна выказваліся пра неабходнасць берагчы сваё здароўе, сваё жыццё і жыццё тых, хто побач. Падчас занятку падлеткі адказвалі на праблемныя пытанні, стваралі сінквейн, праходзілі тэст, рабілі вывады, як патрэбна жыць, каб не заразіцца гэтай хваробай.

У завяршэнні прайшла валанцёрская акцыя “Новае пакаленне супраць СНІДу”. Сумесна з педагогам-арганізатарам вучні распрацавалі буклеты, раздалі іх вучням і работнікам установы. Дзеці хацелі запэўніць усіх у тым, што жыццё – гэта дар, які неабходна захаваць.

Вольга БАБРОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 5-га класа
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий