- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дзень адмовы ад курэння

 

Педагогі, дзеці і бацькі Нягневіцкага ясляў-сада ўдзельнічалі ў рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі па прафілактыцы тытунекурэння і правялі тэматычны дзень “Дзень адмаўлення ад курэння – назаўсёды!”.

Выхавальнікі правялі з дзецьмі гутарку пра наступствы курэння і яго шкоду. Дзеці паразважалі, што трэба рабіць, каб быць здаровымі, разгледзелі малюнкі і ілюстрацыі пра шкоду курэння, прачыталі і абмеркавалі верш “Чапля-курыльшчыца”.

Для дзяцей старэйшага ўзросту арганізавалі забаву “Прыгоды Забіякі”. Яна фарміруе ўяўленне пра здаровы лад жыцця, тлумачыць пагубнае ўздзеянне курэння на арганізм.

Самыя актыўныя бацькі ўдзельнічалі ў выставе сямейных малюнкаў “Курыць –здароўю шкодзіць!” і атрымалі ад выхавальнікаў памяткі “Бацькі не кураць – дзеці здаровыя”.

Несумненна, дзякуючы праведзенаму тэматычнаму дню ў свядомасці кожнага дзіцяці зарадзілася здаровае зерне, якое дасць у будучыні парастак разумення: курыць шкодна, курыць – здзяйсняць злачынства супраць навакольных і супраць прыроды. Бацькі жа задумаюцца пра сваё здароўе і пра здароўе сваіх дзяцей.

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий