- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Экалогія і мода

 

Мноства спосабаў існуе для таго, каб прыцягнуць увагу падлеткаў да экалагічных праблем. Прагляды відэа, інфармацыйныя гадзіны, даследчая дзейнасць і розныя конкурсы. Незвычайны і захапляльны конкурс “Экамода – 2020” прайшоў у сярэдняй школе № 5 Смаргоні.

       

Конкурс праводзіўся па дзвюх намінацыях: “Мода з непрыдатнага матэрыялу” і “Мода з экалагічна чыстых матэрыялаў”. Удзельнікамі сталі навучэнцы 5–8 класаў.

На працягу месяца ішла падрыхтоўка, распрацоўка касцюмаў. Неабходна было падрыхтаваць прадстаўленне сваіх работ і зрабіць відэазапіс. У сваіх дызайнерскіх тварэннях навучэнцы выкарыстоўвалі пластык, пакеты, спісаныя сшыткі, мяшкі для смецця. Біялагічна чыстымі матэрыяламі паслужыл і лісце, ракавінкі, каласы травы, сухія плады.

Члены журы ўбачылі мноства незвычайных і непаўторных убораў. Цэлую калекцыю адзення прадставіў 5 “Г” клас, шыкоўны ўбор для лацінаамерыканскіх танцаў стварылі навучэнцы 5 “А” класа, паўсядзённы касцюм з торбай з газет прадставілі навучэнцы 7 “Г” класа, убор Феі Восені стварыў 6 “В” клас.

Такія мерапрыемствы не толькі гуртуюць школьныя калектывы, але і яшчэ раз нагадваюць, які важны для нас наш дом – планета Зямля. Жывучы ў гэтым доме, мы павінны яго паважаць і берагчы.

Алена СКРАБІНА,
класны кіраўнік  9 “Б” і 5 “Г” класаў
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий