- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Ваенныя прафесіі – свядомы выбар

 

Ужо другі год на базе сярэдняй школы № 57 Гомеля працуюць ваенна-патрыятычныя класы. Вядзецца цеснае супрацоўніцтва з вайсковай часцю 5525 і ваенна-транспартным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарта. Заняткі праводзяцца як на базе школы, так і на базе ваеннай часці і факультэта, дзе навучэнцы знаёмяцца з прафесіяй абаронцы радзімы.

Для школьнікаў быць патрыётам – гэта значыць, у першую чаргу, быць годным грамадзянінам сваёй краіны. Добра вучыцца, быць гатовым да выканання сваіх абавязкаў. Ва ўсе часы вызначальнымі прыметамі патрыятызму былі самаадданасць, мужнасць, адвага суайчыннікаў. На гэтых прыкладах і варта выхоўваць дзяцей.

Строгая форма, бездакорная выпраўка, жаданне дапамагаць тым, хто побач, паважаць традыцыі і дасягаць новых вяршынь – вось візітная картка вучняў ваенна-патрыятычных класаў сярэдняй школы № 57 Гомеля.

Гэты год у нашай краіне адзначыўся юбілейнай датай – 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў прынялі актыўны ўдзел у добраахвотніцкай дзейнасці. Пры падтрымцы адміністрацыі школы праведзены тэматычныя выставы вучнёўскіх работ, прысвечаных ваенным падзеям.

У новым навучальным годзе традыцыі працягваюцца навучэнцамі 7 “А” класа. Ужо ў першыя тыдні вучобы арганізаваны мерапрыемствы, прысвечаныя захаванню народнай памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Неад’емнай часткай ваенна-патрыятычнага выхавання з’яўляецца экскурсійная дзейнасць. Адным з такіх мерапрыемстваў стала наведванне Гомельскага абласнога музея ваеннай славы.

Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з экспанатамі ваеннага часу, даведаліся пра гісторыю роднага горада ў той нялёгкі перыяд. Школьнікі пачулі шмат новага пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра подзвіг салдат, пра мужнасць нашых прадзядоў. Стаіўшы дыханне, дзеці слухалі аповед экскурсавода пра гераічныя подзвігі землякоў на фронце і ў тыле ворага, пра баявыя ўзнагароды. Разглядалі лісты, дакументы, газеты, фатаграфіі ваенных гадоў і іншыя экспанаты музея.

У кастрычніку навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў наведалі мемарыяльны комплекс “Ала” ў Светлагорскім раёне, які дазваляе новым пакаленням усвядоміць цану Вялікай Перамогі.

Акрамя засваення навыкаў і ўменняў прафесіі вайскоўца, нашы навучэнцы развіваюць свае творчыя здольнасці: займаючыся вакалам, жывапісам і танцамі. Іх дасягненні можна ўбачыць на школьных і раённых канцэртах, выставах і мерапрыемствах.

Школьнікі актыўна бяруць удзел у навукова-даследчай дзейнасці. Удзельнічаюць у Гаазаўскіх, Ірынінскіх чытаннях і дэманструюць свае дасягненні ў розных галінах навукі.

На базе школы сфарміраваны ўсе ўмовы для фізічнага развіцця і далучэння да здаровага ладу жыцця. Дзейнічаюць розныя спартыўныя секцыі, даволі часта праводзяцца спартыўныя святы і ваенна-спартыўныя спаборніцтвы.

Укараненне такіх праектаў знаходзіць актыўную падтрымку сярод бацькоў. Сёння яны разам са сваімі дзецьмі ўдзельнічаюць ва ўсіх форумах, акцыях, канферэнцыях і аказваюць падтрымку ў распачынаннях сваіх дзяцей.

Усё гэта фарміруе прафесійную скіраванасць навучэнцаў. Штогод нашы выпускнікі паступаюць на ваенныя факультэты беларускіх УВА. Цяпер педагагічны калектыў школы працуе над стварэннем свайго ваенна-патрыятычнага музея.

Ганна САФОНАВА,
намеснік
дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдня
й школы № 57 Гомеля

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий