- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Мой выбар – будучыня без ВІЧ

 

Павышэнне ўзроўню дасведчанасці па праблеме ВІЧ/СНІД сярод бацькоў і працаўнікоў установы адукацыі, павышэнне ў іх адказнасці ў адносінах да ўласнага здароўя–менавіта на гэта была накіравана акцыя “Мой выбар – будучыня без ВІЧ!”, якая прайшла ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка ў Сусветны дзень барацьбы са СНІДам.

    

У рамках акцыі педагогі выказалісвае адносіны да праблемы ВІЧ, прымацаваўшы на чырвоную стужку сімвал “сэрца” ў знак клопату і падтрымкі тых, каго закранула эпідэмія ВІЧ. Таксама работнікі дашкольнага цэнтра ў рамках акцыі наведалі сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правялі гутаркі з бацькамі і ўручылі імінфармацыйныя буклеты “Прафілактыка ВІЧ і СНІДа”.

 

У дашкольнай установе былі падрыхтаваны памяткі пра шляхі перадачы ВІЧ, якія атрымаліяк педагогі, так і бацькі выхаванцаў.

Падчас правядзення акцыі мы стараліся звярнуць увагу дарослых на тое, для чаго праводзяцца падобныя мерапрыемствы, у чым важнасць і актуальнасць гэтай тэмы.

Кацярына БУІНСКАЯ,
сацыяльны педагог
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий