- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Прынялi ўдзел у акцыi “Свет дабра”

 

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Свіслачы прайшла акцыя “Свет дабра”, прымеркаваная да Міжнароднага дня інвалідаў. Удзел у мерапрыемстве прынялі работнікі цэнтра, выхаванцы і бацькі.

Педагогі правялі з выхаванцамі старшых груп гутаркі пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня інвалідаў, расказалі малым пра тое, што неабходна праяўляць цярпімасць у адносінах да іншых людзей, у тым ліку да тых, якія маюць праблемы са здароўем.

Каб словы не разыходзіліся са справай, дзіцяці-інваліду з нашага дашкольнага цэнтра ўручылі невялічкія падарункі – развіваючую гульню “Ад 1 да 10” (хутка выхаванцы адправяцца ў школу, а навыкi камунiкацыi i веданне лічбаў абавязкова спатрэбяцца) і салодкі пачастунак. Дзецi з радасцю распачалі сумесную гульню.

У рамках акцыі прайшлі і размовы з бацькамі. Выхавальнікі напомнілі дарослым, якія правілы неабходна выконваць пры зносінах з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі: паважлівасць, гуманнасць, ветлівасць, неўмяшанне ў асабістае жыццё, пры ўзаемадзеянні павінен пераважаць індывідуальны падыход.

Павага, чуласць, чалавечнасць і суперажыванне –неабходныя складнікі зносін дзяцей з дарослымі і аднагодкамі – выхоўваюцца прыкладам.

Святлана ПЯСНЯК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий