- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Тэматычны дзень “Бяспечная зіма”

 

Каб нагадаць дзецям пра правілы бяспечных паводзін на вуліцы ў зімовы перыяд, у спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы Нягневіцкага ясляў-сада быў праведзены тэматычны дзень “Бяспечная зіма”.

Выхавальнікі пазнаёмілі дзяцей з апавяданнем М.Носава “На горцы”, казкай “Чароўныя вароны”, разам разглядалі і абмяркоўвалі сітуацыі па ілюстрацыях “Бяспека на лёдзе”, “Снежны бой”, “Катанне на санках”. Разглядаючы прадметы “чароўнага мяшочка” дзеці даведаліся пра тое, што жалезныя прадметы зімой вельмі небяспечныя, што нельга да іх дакранацца языком, вуснамі і голымі рукамі.

Выхаванцам вельмі спадабалася гульня “Апранаем Кацю на прагулку”, якая садзейнічала замацаванню ведаў пра прадметы зімовага адзення і ўсвядомленаму разуменню, што ўзімку апранацца трэба цяплей, каб не прастудзіцца. Не забыліся і пра бацькоў: ім была прапанавана памятка “Бяспечныя гульні зімой”, а бацькоўскі куток папоўніўся інфармацыяй “Зімовыя забавы і бяспека”.

Спадзяемся, што праведзены тэматычны дзень дапамог дашкольнікам авалодаць элементарнымі ведамі пра правілы бяспечных паводзін зімой. Няхай зіма прыносіць толькі радасць!

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий