- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Асаблівым дзецям – асаблівая ўвага

 

У яслях-садзе г.п. Мір пад дэвізам “Мы разам” прайшла акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў. На працягу ўсяго дня ў дзіцячым садзе праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне талерантнага стаўлення да людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, развіццё ўмення супрацоўнічаць і дапамагаць не толькі блізкім, але і іншым людзям.

 

З выхаванцамі праводзіліся гутаркі па тэме “Па дарозе дабра”, ”Працягні руку сябру”, “Толькі разам”, “Радасць дзялю з другім”. Дзеці ўспомнілі, што побач ёсць асаблівыя людзі, якім патрэбны наш клопат, дабро і дапамога. Паглядзелі мультфільмы пра асаблівых дзяцей і падумалі, чым мы можам дапамагчы, як падтрымаць тых, хто знаходзіцца побач і мае патрэбу ў дадатковым клопаце. Правялі дабрачынную акцыю “Падары ўсмешку”, падчас якой вырабілі сняжынку дабра для сваіх асаблівых сяброў.

Выхаванцы старшай групы падчас правядзення забавы “Кветачка-вясёлка” пагаварылі пра тое, што такое дабро, якія якасці адрозніваюць добрага чалавека, арганізавалі дапамогу гераіне казкі “Кветачка-вясёлка”, зразумелі, што нават дапамогу трэба аказваць акуратна, не парушыўшы асабістай прасторы чалавека. Радасны настрой падарылі дзецям не толькі вясёлыя конкурсы і заданні, але і прыемныя сюрпрызы.

А дарослыя прынялі ўдзел у акцыі “Асаблівым дзецям – асаблівыя падарункі”, вырабіўшы дыдактычныя гульні для дзяцей, якія навучаюцца ў раённым цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Мы разумеем, што толькі асабістым прыкладам мы можам падаць бясцэнны прыклад дзецям, выхоўваючы ў іх талерантнасць і чалавечнасць.

Наталля КУПРЫЕНКА,
загадчык ясляў-сада г.п. Мір
Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий