- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Мы розныя, і мы разам

 

З 1 па 4 снежня навучэнцы Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі г.п. Вялікая Бераставіца прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня інвалідаў.

У першы дзень дзеці з вялікім захапленнем глядзелі створаны педагогамі цэнтра відэаролік “Мы розныя, і мы разам!” на тэму талерантных адносін да асаблівых дзяцей, а пасля абмяркоўвалі праблему.

2 снежня Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа правяло для навучэнцаў ЦКРНіР і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН квест-гульню “Па сцежцы здароўя”. Дзеці ўдзельнічалі ў розных конкурсах, а ў канцы гульні кожны атрымаў салодкі заахвочвальны прыз. Хочацца адзначыць, што ўжо не ў першы раз праводзяцца такія сумесныя мерапрыемствы для выхаванцаў ЦКРНіР і маладых людзей з ТЦСАН. Гэта спрыяе пашырэнню зносін дзяцей і дарослых, разнастайнасці іх вольнага часу, а таксама ўмацаванню сувязей паміж установамі.

Асабліва насычаным быў дзень 3 снежня. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя А.М.Кавалеўскага прайшла акцыя “Эстафета дабра” да Дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дзеці цэнтра прынялі ўдзел у конкурсна-гульнявой праграме “Загадкавая зіма”, падчас якой адгадвалі загадкі, шукалі снегавікоў у дзіцячых мастацкіх кнігах, а таксама знаходзілі сюрпрызы пад навагоднімі елкамі. Напрыканцы праграмы выхаванцам уручылі памятныя падарункі.

Цікавым і запамінальным стаў для дзяцей ўрок “Дарыце адно аднаму дабро”. Яны паўтарылі і замацавалі формы ветлівых зваротаў да людзей, успомнілі пра пачуцці таварыства і дружбы, пра тое, што добрыя словы абавязкова павінны спалучацца з добрымі ўчынкамі. Жаданню здзяйсняць добрыя ўчынкі і справы спрыяла гульнявая праграма “Тут душу лечыць дабро”.

А непасрэдна ўМіжнародны дзень інвалідаў навучэнцы цэнтра атрымалі цацкі і канцылярскія прыналежнасці ад раённага грамадскага аб’яднання Беларускага дзіцячага фонду.

Ірына КУРМЕЛЬ,
настаўнік ЦКРНіР г. п. Вялікая Бераставіца

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий