- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Свята дабра ў дзіцячым садку

 

У Міжнародны дзень інваліда ў яслях-садзе № 51 Гродна, дзе ўгрупах інтэграванага навучання разамз іншымі выхоўваюцца дзеці з парушэннем слыху, прайшло свята дабра “Мы разам”.

Выхаванцы адправіліся ў займальнае падарожжа ў краіну весялосці і добрага настрою да Весялуна. Патрапілі ў казку да Капрызкі, а яшчэ “пабачылі” розныя краіны і кантыненты. Яны таксама сустрэліся з Анёлам дабра, які прынёс падарункі-сюрпрызы для дзяцей з парушэннем слыху, зробленыя педагогамі і выхаванцамі ўстановы.

Такія мерапрыемствы ствараюць моцны падмурак да сацыялізацыі дзяцей з парушэннем слыху ў грамадстве, дазваляюць ім адчуваць сябе паўнавартаснымі ўдзельнікамі калектыву. Яны даюць дзецям магчымасць раскрыць свой творчы патэнцыял.

Алена ШУЦІКАВА,
загадчык ясляў-сада № 51 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий