Адзначаем дзень талерантнасці

- 16:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Навучэнцы 4 “Б” класса сярэдняй школы № 8 Гродна пазнаёміліся з новым паняццем “талерантнасць” падчас класнай гадзіны “Мы розныя, але мы разам”. Эпіграфам мерапрыемства былі словы Б.Шоу: “Цяпер, калі мы ўмеем лётаць па небе, як птушкі, плаваць па вадзе, як рыбы, нам засталося толькі адно: навучыцца жыць на зямлі, як людзі”.

Дзеці даведаліся, што 16 лістапада адзначаюць Міжнародны дзень талерантнасці, які быў заснавана ў 1996 годзе па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН. Папрацаваўшы са слоўнікам, вучні знайшлі, што слова “талерантнасць” утварылася ад лацінскага “tolerantia” – цярпенне, памяркоўнасць да чужых меркаванняў, вераванняў; мірнае стаўленне да іншых. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з сімваламі талерантнасці – сцягам і эмблемай.

Што ж такое талерантнасць? Гэта – памяркоўнасць, сяброўства, павага, спачуванне, дабрыня душы, мір і згода, міласэрнасць. Раскрыць гэтыя паняцці і лепш даведацца пра значэнне новага слова нам дапамаглі розныя віды працы. Паняцце “дабро” дапамаглі раскрыць добрыя і злыя казачныя героі. Пра дружбу распавялі прыказкі. Ветлівыя словы ўжывалі ў гульнях “Калі ласка” і “Даскажы слова”. Аналізуючы твор Ф.Крывіна “Можна крыўдзіць вялікіх?”, мы разважалі пра павагу да старэйшых. Прагляд мультфільма “Аднолькавыя” дапамог больш зразумець сэнс слова “памяркоўнасць”.

Талерантнасць – гэта ўменне розных людзей жыць разам, не важна дзе: у класе, сям’і, школе, краіне, ва ўсім свеце. Гэта магчымасць дамовіцца і прымаць іншага чалавека такім, які ён ёсць.

У канцы мерапрыемства навучэнцы паспрабавалі прааналізаваць свае ўчынкі і знайсці як станоўчыя, так і адмоўныя рысы ў характары. У вынікугэтага атрымалася вялікае сэрца. Гульня “Клубочак”– вынік класнай гадзіны. Перадаючы нітку адно аднаму, мы знаходзілі ў іншым чалавеку нешта добрае, адметнае. Аказалася, гэта не зусім проста, але разам мы справіліся.

У гэтым рознакаляровым свеце ўсе мы звязаны адной нітачкай, часцей за ўсё яна застаецца нябачнай, але наколькі гэтая нітка будзе трывалай, залежыць ад кожнага чалавека. Заўсёды важна памятаць пра гэта.

Лiлiя ВАСЬКIНА,
настаўн
iк пачатковых класаў
сярэдняй школы № 8 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий