- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Фарміруем цікавасць да вывучэння дакладных навук

 

Пазакласная работа па вучэбных прадметах, арганізаваная ў шосты дзень, – важны складальнік адукацыйнага працэсу ў нашай гімназіі. Галоўная задача суботніх пазакласных мерапрыемстваў – выклікаць цікавасць навучэнцаў да пэўнай дысцыпліны. Вялікую ролю ў гэтай рабоце адыгрываюць мерапрыемствы тэматычнага месяца прадметаў фізіка-матэматычнага цыкла, якія фарміруюць пазнавальны інтарэс да вывучэння дакладных навук.

Так, настаўніца матэматыкі Л.М.Пішч вельмі цікава правяла інтэрактыўныя заняткі “Матэматычная мазаіка” для сямікласнікаў. Вучнёўскія каманды спаборнічалі ў веданні матэматычных тэрмінаў і велічынь, вусным ліку, рашэнні задач-шарад, вызначэнні адрозных прымет прадметаў. Заданні прапаноўваліся ў фармаце вядомых інтэлектуальных гульняў “Дзе логіка?”, “Што? Дзе? Калі?”, “Хто хоча стаць мільянерам?” і “Разумнікі і разумніцы”.

Падчас заняткаў шырока выкарыстоўваліся міжпрадметныя сувязі з літаратурай, беларускай мовай, геаграфіяй і мастацтвам. Працуючы з інтэрактыўнай дошкай, вучні адшуквалі адрозненні ў прапанаваных фотаматэрыялах, параўноўвалі і абагульнялі асаблівасці адлюстраваных фрагментаў на фотаздымках.

Не сакрэт, што вывучэнне матэматыкі – працэс нялёгкі. Некаторым дзецям цяжка даецца праграмны матэрыял, з-за чаго ўзнікае страх перад матэматыкай. Інтэрактыўныя заняткі дапамагаюць не толькі пераадолець гэты страх, але і стварыць умовы для творчага самавыяўлення.

Наталля АНІШЧАНКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
гімназіі Ганцавічаў 

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий