- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Акцябрацкі квіз

 

У Залескім яслях-садзе – сярэдняй школе Смаргонскага раёна для самых маленькіх членаў піянерскай дружыны імя М.Багдановіча прайшла інтэлектуальна-забаўляльная гульня “Акцябрацкі квіз”.

Пытанні квіза закраналі розныя сферы жыцця: “Акцябрацкі квартал”, “Восеньскі настрой”, “Знаўцы прыроды Беларусі”, “Мультылен”, “Мая Радзіма – Рэспубліка Беларусь”, “Давайце праспяваем”, а таксама пытанні агульнай эрудыцыі. У кожным блоку пытанняў увага акцэнтавалася не толькі на ведах, але і на логіцы.

   

Засяроджанасць, азарт ігракоў, радасць ад правільных адказаў – усё гэта было ў ходзе гульні. Заключным акордам стаў рызык-тур, які і вызначыў зыход гульні. Пераможцам стала каманда “Чырвоныя Тыгры”.

Гульня атрымалася яркая і цікавая, усе каманды праявілі веды і кемлівасць. Але ўсё ж галоўны вынік – гэта станоўчыя эмоцыі, зладжаная сумесная праца і інтэлектуальны адпачынак.

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий