- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Атрад “Адкрытыя сэрцы” папоўніўся

 

5 снежня адзначаецца Міжнародны дзень добраахвотніка. Гэты дзень лічыцца святам валанцёраў. Валанцёрства – дзейнасць, накіраваная на аказанне бескарыслівай дапамогі людзям. У перакладзе з французскага валанцёр– гэта добраахвотнік. Няма ў свеце больш цудоўнага пачуцця, чым адчуванне, што ты зрабіў людзям хоць кроплю дабра, – пісаў Л.М.Талстой.

У гэты дзень па традыцыі валанцёрскі атрад сярэдняй школы № 1 Смаргоні “Адкрытыя сэрцы” у чарговы раз папоўніўся новымі членамі. Нас стала больш на 15 чалавек. Валанцёрам можна стаць з 14 гадоў, і да гэтага трэба сябе рыхтаваць. Усе нашы кандыдаты прайшлі навучанне ў “Школе будучага валанцёра” і стараюцца прытрымлівацца важных правіл добраахвотніцкай дзейнасці.
– Незалежна ад таго, чакаюць ад цябе дабро ці не чакаюць яго, – рабі дабро.
– Незалежна ад таго, ці заўважаць тваё дабро ці не заўважаць яго, – рабі дабро.
– Незалежна ад таго, прымаюць тваё дабро ці адкідаюць яго, – рабі дабро.
– Незалежна ад таго, чым будуць плаціцьтабе за дабро: дабром ці злом, – рабі дабро.
– Рабі дабро і ні ў кога не пытайся дазволу, бо ніхто не мае ўлады над тваім дабром.

Мы бачым, што вакол нас шмат людзей, якія маюць патрэбу ў клопаце, любові і падтрымцы. Гэта і людзі з абмежаванымі магчымасцямі, і адзінокія пажылыя людзі, і дзеці-сіроты. Мы можам зрабіць такіх людзей больш шчаслівымі. Для гэтага не трэба быць дыпламаваным псіхолагам або лекарам і мець процьму вольнага часу. Адзінае, што нам спатрэбіцца, – гэта жаданне зрабіць наш свет крыху лепшым.

Святлана ВАЙДА,
педагог сацыяльны
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий