- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Свята для асаблівых дзяцей

 

Дабрачынная акцыя “Мір дабра” была арганізавана ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе.

Члены валанцёрскага атрада “Рука сябра”, цімураўскіх атрадаў 5-га і 8 “А” класаў, педагогі, работнікі Дома культуры падарылі дзецям з абмежаванымі магчымасцямі не толькі добры настрой, але і сапраўднае свята.

Кветачка-вясёлка, у ролі якой выступіла Вікторыя Барук, загадала, каб з гэтай хвіліны рабілася ў школе толькі добрае. І сталі адбывацца цуды! З’яўленне роставых лялек з шарамі і падарункамі ператварыла дзіцячыя мары ў рэальнасць. Атрымалася свята з тэатралізаванай пастаноўкай, казачнымі героямі, музыкай і вясёлымі конкурсамі. І дарослыя, і дзеці шчыра дарылі сваю душэўную цеплыню, клопат і творчасць гасцям свята. Рабяты адгадвалі загадкі, танцавалі, расказвалі вершы, гулялі з героямі. Валанцёры і цімураўцы пажадалі сваім малодшым сябрам здароўя, верных сяброў, пераконвалі не падаць духам, раілі ставіць перад сабой пэўныя мэты і дамагацца іх. Завяршылася мерапрыемства сумеснай песняй “Мы жадаем шчасця вам”.

Вельмі прыемна было пасля свята пачуць ад старшакласнікаў: “Давайце і далей будзем падтрымліваць людзей, да якіх лёс аказаўся не зусім добразычлівым”.

У гэты дзень мы, дарослыя, яшчэ раз пераканаліся ў тым, што ў нашых дзецях закладзена жаданне і імкненне рабіць дабро. Трэба толькі даць ім такую магчымасць.

Галіна ХІЛІМОНЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Казлоўшчынскай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий