- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Чарговыя перамогі магілёўскіх музыкаў

 

Сталі вядомыя вынікі Рэспубліканскага конкурсу юных музыкантаў імя М.Салдатава.

У конкурсе прымалі ўдзел юныя выканаўцы з розных гарадоў Беларусі. Хлопцы і дзяўчаты спаборнічалі ў некалькіх намінацыях: “Скрыпка”, “Віяланчэль”, “Флейта”, “Кларнет”, “Саксафон”, “Валторна”, “Труба”, “Трамбон”, “Ударныя інструменты”.

                   

У склад журы ўваходзілі вядучыя педагогі горада Магілёва і Мінска. Старшынямі журы ў розных намінацыях былі: Сафія Пятроўна Салдатава – лаўрэат Усесаюзных фестываляў і рэспубліканскіх конкурсаў, Уладзімір Уладзіміравіч Будкевіч – заслужаны артыст РБ, прафесар кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Алеся Віктараўна Сакалова – магістр мастацтваў, лаўрэат міжнародных конкурсаў.

У высокай канкурэнтнай барацьбе навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Я.Глебава змаглі стаць прызёрамі конкурсу. Пераможныя дыпломы заваявалі Валерыя Скачкова, Аляксандра Дударэнка, Аляксандра Гарбунова, Эштасіо Наташа Беатрыш Бозіна. Перамогі навучэнцаў– вынік працы іх педагогаў Людмілы Уладзіміраўны Ціханавай, Святланы Віктараўны Паўлавай, Наталлі Яўгенаўны Пятровіч і канцэртмайстраў Таццяны Уладзіміраўны Шкробавай, Марыі Андрэеўны Кандрацьевай, Ларысы Валер’еўны Бачалян.

Рэспубліканскі конкурс юных музыкантаў імя Салдатава праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі маладых дараванняў, павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства, папулярызацыі гульні на струнна-смычковых, духавых і ўдарных інструментах. Конкурс такога ўзроўню з’яўляецца добрай стартавай пляцоўкай для пачынаючых музыкантаў.

Наталля ПЯТРОВІЧ,
выкладчык па класу віяланчэлі
Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў
імя Я.Глебава

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий