- Без рубрыкі

Дабрачынная кампанія “Ёлка жаданняў”

 

Навучэнцы сярэдняй школы № 1 Смаргоні, іх бацькі і педагогі сталі актыўнымі ўдзельнікамі штогадовай дабрачыннай акцыі “Ёлка жаданняў”.

Акцыю праводзіць Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа. Да 22 снежня мы будзем збіраць падарункі, а з 23 снежня па 15 студзеня наступнага года ўручым іх адрасатам.

Напярэдадні Новага года ўсе чакаюць падарункаў і цудаў. Аднак не ў кожнага ёсць магчымасць атрымаць падарунак ад родных і блізкіх. Таму членамі валанцёрскага атрада “Адкрытыя сэрцы” нашай школы былі сабраныя пажаданні дзяцей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзяцей-інвалідаў, а таксама адзінокіх пажылых людзей. Усе пажаданні былі аформлены ў маляўнічыя лісты Дзеду Марозу і развешаны на ёлцы.

Ёлка знаходзіцца ў адным з фае школы. Кожны жадаючы можа зрабіць навагодні падарунак згодна пажаданню з канверціка.

Святлана ВАЙДА,
педагог сацыяльны
сярэдняй школы №
 1 Смаргоні

 

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий