Дзеці павінны верыць у цуды

- 23:38Без рубрики

 

Наперадзе Новы год – час чараўніцтва і падарункаў. І кожнае дзіця, і нават кожны дарослы вераць у навагоднія цуды і чароўную казку. Адчуць казачную навагоднюю атмасферу школьнікам дапаможа дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая стартавала ў Любчанскай школе.

У госці да навучэнцаў прыйшлі ДзедМароз і Снягурачка. Усе дзеці паспяшаліся да іх са сваімі просьбамі і пажаданнямі. Хтосьці прасіў пад ёлку цукерак ці цацку, хтосьці – падарунак для малодшай сястрычкі або браціка, а хтосьці – здароўя для сваіх родных.

Дзеці паабяцалі Дзеду Марозу, што яны самі стануць арганізатарамі добрых спраў, наведаюць дзяцей-інвалідаў і запросяць іх на навагоднія ранішнікі. Вучні прапанавалі наведаць Любчанскую бальніцу сястрынскага догляду, дзе пражываюць пажылыя людзі і інваліды, павіншаваць са святамі ветэранаў і адзінокіх пажылых людзей. Яны падораць ім зробленыя сваімі рукамі падарункі і пачастуюць хатнім печывам.

У падарунак ад Дзеда Мароза і Снягурачкі хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі сімвал надыходзячага года.

Далучыцца да дабрачынных мерапрыемстваў дзеці запрасілі і сваіх бацькоў, каб разам акунуцца ў атмасферу свята, дабрыні і клопату.

Святлана БУШМІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий