- ВІЦЕБШЧЫНА, Рэгiёны

Школа здароўя

 

Каб захаваць і ўмацаваць здароўе школьнікаў, важна абудзіць у іх жаданне пра яго клапаціцца. Гэтым і займаюцца ў Зялёнкаўскім дзіцячым садзе – базавай школе імя Т.С.Марыненка Полацкага раёна.

Яшчэ ў 2016 годзе педагогі, дзеці і іх бацькі актыўна ўключылася ў праект Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа “Далучэнне супольнасцейда прасоўвання здаровага ладу жыцця”. Група валанцёраў “Здаровая Зялёнка” прасоўвала міні-ініцыятыву “Здаровы адпачынак усёй сям’ёй” і ўсталявала на тэрыторыі Зялёнкаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы воркаўт-пляцоўку. На ёй было 10 вулічных трэнажораў і дзіцячы спартыўны гарадок для самых маленькіх вяскоўцаў.

Асяроддзеўстаноў адукацыі – важная вобласць для ўмацавання здароўя і атрымання ведаўпра яго, таму ў школе ўдасканальваюцца здароўезберагальныя адукацыйныя праграмы і педагагічныя тэхналогіі. На ўсіх уроках праводзяцца фізкультхвілінкі і гімнастыкі для вачэй, і галоўнае – навучэнцы валодаюць навыкамі іх выканання. На ўроках інфарматыкі шасцікласнікі стварылі відэаролікі з комплексамі практыкаванняў (https://zen.yandex.ru/media/id/5f5c621097cc33256143336b/fizkultminutka-5fb652240a790b7b9857b646), медыягульні (https://yadi.sk/d/oEWpU2UUvywhog), у гуртку здымаюць фільмы на тэму здаровага ладу жыцця (https://zen.yandex.ru/media/id/5f5c621097cc33256143336b/skazka-esce-raz-o-vrednyh-privychkah-5f8c60e85282a97827ef4c5d).

Больш за 70 % навучэнцаў сядзяць за новымі аднамеснымі, падабранымі па росце, партамі, у спартыўнай раздзявальні абсталяваны душавыя, адрамантавана сховішча для гародніны і садавіны, вырашчаных на прышкольным участку, устанаўліваецца новая агароджа тэрыторыі.

Для арганізацыі рухальнай актыўнасці дзяцей абнавілі спартыўнае абсталяванне: тэнісны стол, дыванкі і мячы для фітнесу, валейбольныя і футбольныя мячы, лыжы, спартыўны інвентар для дашкольнікаў.

На конкурсах, канферэнцыях, святах, фестывалях па фарміраванні здароўя навучэнцы атрымліваюць патрэбныя веды і навыкі. Самымі запамінальнымі сталі дні здароўя са спаборніцтвамі, майстар-класамі, працай фітабара; тыдзень здаровага ладу жыцця“Дыхай свабодна”; інтэлектуальныя медыя-гульні: азбукі ЗЛЖ і “Спорт для здароўя”, піраміда “Здаровае харчаванне”, “Што? Дзе? Калі?”, “Мозгабойня” і інш. У лістападзе ў Міжнародны дзень адмовы ад курэння прайшла гульня-квест “Мы за здаровы лад жыцця!”, больш за палову навучэнцаў удзельнічалі ў Міжнароднай алімпіядзе “Стоп вірус”.

Насычанае, цікавае і займальнае школьнае жыццё дапамагае сфарміраваць здаровы лад жыцця. Вынік гаворыць сам за сябе: 30 % навучэнцаў у мінулым навучальным годзе ні разу не хварэлі.

Алена ПЕСТУН,
настаўнік інфарматыкі
Зялёнкаўскага дзіцячага сада – базавай школы
імя Т.С.Марыненка Полацкага раёна 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий