За здароўем у фітнес-клуб “Смяшарыкi”

- 9:05ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 Дзятлава ўжо на працягу двух гадоў працуе фітнес-клуб Смяшарыкi.

Сістэма заняткаў у клубе ўключае ў сябе элементы аэробікі, гімнастыкі, акрабатыкі, але пры гэтым улічвае асаблівасці развіцця дзіцяці ў дашкольным узросце не толькі з пункту гледжання фізічных магчымасцей, але і ўзроўню псіхаэмацыянальнага ўспрыняцця свету. Бацькі з задавальненнем аддаюць сваіх дзяцей у фітнес-клуб.

 

Вялікую цікавасць у малых выклікае фітбол-гімнастыка. Разнастайнасць фізічных практыкаванняў з фітболамі прадугледжвае паэтапнае і паслядоўнае іх засваенне з апорай на існуючы рухальны вопыт дзяцей, індывідуальныя і ўзроставыя асаблівасці дашкольнікаў.

Дынамічныя практыкаванні з фітболамі маюць імітацыйны-гульнявы характарі спрыяюць умацаванню ўсяго мышачнага і апорна-рухальнага аппарата дзіцяці.

Музычнае суправаджэнне стымулюе цікавасць да зместу навучання, паляпшае эмацыянальны стан, спрыяе павышэнню праца здольнасці выхаванцаў.

Як вядома, гульня – вядучы від дзейнасці дзіцяці, а рухомая гульня –найкаштоўнейшы сродак рознабаковага выхавання яго асобы. Таму рухомыя гульні ў структуры заняткаў фітбол-гімнастыкай займаюць істотнае месца. Выхаванцы пракатваюць, падкідваюць, пераносяць фітболы, выкарыстоўваюць іх як апоры, на якіх скачуць, сядзяць, ляжаць.

Асвойваючы новыя практыкаванні з мячамі, замацоўваючы і ўдасканальваючы ўжо вядомыя, дзеці пачынаюць ужываць іх у самастойнай дзейнасці. Гэта дае магчымасць дзіцяці прадэманстраваць свае поспехі перад аднагодкамі і бацькамі, а таксама з карысцю для свайго здароўя задаволіць патрэбнасць у руху.

Ілона СІНЯК,
кіраўнік фізічнага выхавання
Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 Дзятлава

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий