Чароўны мяшочак

- 8:26Без рубрики

 

У Пятрэвіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе, як і ва ўсіх установах адукацыі Навагрудскага раёна, 10 cнежня 2020 года ўпершыню стартавала навагодняя дабрачынная акцыя “Добры Снегавічок”.

   

Акцыя накіравана на аказанне дапамогі людзям сталага ўзросту, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і педагагічнай працы, дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам і ўсім дзеткам, што маюць патрэбу ў дапамозе і ўвазе.

   

Увесь сакрэт дабрачыннага мерапрыемства хаваецца ў “чароўным мяшочку”. Што гэта азначае? Мы пачынаем рукадзельнічаць, ствараючы мяшочак “Добры Снегавічок”. Яго можна пашыць, звязаць, сплесці – у каго якія творчыя думкі і таленты. Далей напоўнім яго прысмакамі, сувенірамі, садавінай або навагоднімі падарункамі-сюрпрызамі і падпішам навагоднюю паштоўку з добрымі пажаданнямі.

У кожным такім мяшочку застанецца цеплыня сэрца яго стваральніка. Гэта будзе прыемнай нечаканасцю для тых, хто мае асаблівую патрэбу ва ўвазе!

Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

Здымкі з фотоархіва ўстановы адукацыі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий