- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дапаможам птушкам перажыць зіму

 

Зіма – цяжкі і складаны час для птушак. Нашы вучні зразумелі, што большая частка з іх не ляцяць у цёплыя краіны, а застаюцца зімаваць на радзіме, і толькі чалавек можа дапагчы птушкам перанесці гэты час і выжыць.

Менавіта таму вучні 5-га класа з задавальненнем на працягу трох месяцаў удзельнічаюць у праекце “ЭкаЦімураўцы”, які праводзіцца сярод членаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Так, у снежні адбылася акцыя “Птушыная сталовая”. З вялікім энтузіязмам дзеці разам з бацькамі Лізаветы Батуры і настаўнікам працоўнага навучання С.П.Карпейка зрабілі хаткі і кармушкі для нашых “малодшых братоў”– птушак. Колькі фантазіі, выдумкі ўклалі дзеці ў гэтыя вырабы! Выкарыстоўвалі самы розны матэрыял,у ход ішло ўсё: пластыкавыя бутэлькі, кардонныя каробкі, фанера. Кожны з вучняў уклаў у выраб кармушак сваё цяпло, жаданне дапамагчы птушкам. Гатовыя кармушкі развесілі з пачастункам для птушак ў парку каля школы. Крылатыя сябры будуць удзячныя за зімовы ласунак.

Вольга БАБРОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 5-га класа
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий