Добры Снегавічок

- 11:14Без рубрики

 

У рамках навагодняй акцыі “Добры Снегавічок” у Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці праходзяць цікавыя і карысныя для дзяцей і бацькоў мерапрыемствы, якія прыносяць радасць і задавальненне ад праведзенай працы.

“З добрым сэрцам – на добрыя справы!” – пад такім дэвізам праходзіць дабрачынная акцыя, якая накіравана на аказанне дапамогі шматдзетным сем’ям і сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды. Усе яе ўдзельнікі разумеюць, як важна рабіць усё, каб людзі адчувалі сябе любімымі і патрэбнымі. З дапамогай нашых актыўных удзельнікаў-бацькоў, мы сабралі навагоднія падарункі тым,каму сёння патрэбна дапамога. Дзеці былі задаволены ад атрыманых падарункаў, іх вочы свяціліся ад радасці і шчасця. А мы самі адчулі не толькі пачуццё гонару, але і велізарнае задавальненне ад таго, што праявіліклопатпрадзетак, падарылі любоў і ўвагу, якіх ім часам не хапае ў паўсядзённым жыцці.

Дабрачынная акцыя спрыяе фарміраванню ў дзяцей міласэрнасці, спагады, адказнасці, набыцця практычнага вопыту ў сацыяльна-значнай дзейнасці, дапамагае чалавеку падняцца над уласнымі праблемамі, убачыць беды і клопаты іншых дзяцей, а галоўнае – не праходзіць міма тых, каму цяжка, дарыць радасць, надзею і душэўнае цяпло.

Ганна ШМЫК,
выхавальнік Любчанскага ДЦРД
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий