- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Дзякуй, доктар!

 

У аграгарадку Каменка Мазырскага раёна стартавала акцыя “Дзякуй медыкам!

Дзякуй! Гэта слова сёння мы будзем паўтараць часта і адрасаваць тым, хто цяпер знаходзіцца на перадавой барацьбы з пандэміяй. Калектыў і выхаванцы Каменскага ясляў-сада Мазырскага раёна далучыліся да акцыі “Дзякуй медыкам!” і выказалі словы падзякі ўсім медыцынскім супрацоўнікам, якія сёння змагаюцца з COVID-19.

У межах акцыі медыцынскі персанал Каменскага ФАПа атрымаў ад педагагічнага калектыва 50 масак і 10 пар аднаразовых пальчатак. Сярод выхаванцаў дашкольнай установы арганізавана выстава малюнкаў “Дзякуй медыкам!”. Таксама мы знялі і выклалі на канал YuoTube відэаролік са словамі падзякі. Дзеці старшай рознаўзроставай групы сумесна з выхавальнікам Галінай Калацэй зрабілі і адправілі на адрас Мазырскай гарадской станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі паштоўку са словамі падзякі.

Вера КАБЗАР,
загадчык Каменскага ясляў-сада
Мазырскага раёна

 

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий