- Навагодняя пошта

Гарадзечненскія школьнікі далучыліся да акцыі

 

Вучні Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы далучыліся да навагодняй рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.

Каляды – час цудаў. Цудаў чакаюць усе і заўсёды. Выдатную магчымасць ашчаслівіць дзяцей, якія выхоўваюцца ў апякунскіх, прыёмных, няпоўных і малазабяспечаных сем’ях дае навагодняя рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая стартавала ў нашай краіне 10 снежня.

У рамках старту дабрачыннай акцыі валанцёрскі атрад нашай школы арганізаваў віншавальную акцыю “Ёлка пажаданняў”. Вучні і педагогі ўстановы з вялікім задавальненнем напісалі добрыя словы і пажаданні для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія выхоўваюцца ў апякунскіх, прыёмных, няпоўных і малазабяспечаных сем’ях.

 

Усе добрыя пажаданні валанцёры размясцілі на “Ёлцы пажаданняў”. У хуткім часе падарункі і віншаванні будуць перададзены дзецям, якія маюць патрэбу ў нашай падтрымцы.

Вікторыя ЛАЗАР,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Гарадзечненскага дзіцячага садасярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий