- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Нашы ў Міжнародным фестывалі КВЗ

 

Каманда “Пушка” Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі будзе ўдзельнічаць у сезоне Міжнароднага фестывалю дзіцячых каманд КВЗ.

       

Фестываль праходзіў у тры туры ў анлайн-рэжыме. Удзельнічалі 220 каманд з Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Рэспублікі Комі і Расіі. Нашу краіну прадставілі тры каманды: “Трусы-ваяўнікі” (Віцебск), “Мая Першая Зборная” (Брэст) і“Пушка” (Слонім).

         

У сезоне прымуць удзел 36 каманд, у тым ліку і слонімская “Пушка”. Вось яны, нашы героі: Арцём Ляўчук, Антон Селік, Вадзім Гурскі, Уладзіслаў Крот, Анастасія Лапко, Ігар Цяплінскі. Навучэнцы рыхтаваліся да фестывалю з ліпеня гэтага года. Кіраваў працэсам вопытны педагог дадатковай адукацыі Максім Антонаў. Каманда ўдзельнічала ў фестывалі дзякуючы спонсарскай падтрымцы дырэктара ТАА DEXEN Аляксея Гусянка.

Сезон Міжнароднага фестывалю дзіцячых каманд КВЗ пройдзе ў лютым у маскоўскім малдзёжным цэнтры “ПЛАНЕТА КВЗ”. Трансляцыю можна будзе паглядзець на тэлеканале СТС.

Наталля ЯКУТА,
метадыст Слонімскага раённага
цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий