- Навагодняя пошта

Спяшайцеся рабіць дабро

 

Урачыстае адкрыццё рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” адбылося 10 снежня ў Крэўскім яслях-садзе – сярэдняй школе.

Дырэктар установы Таццяна Капыш, звяртаючыся да дзяцей і падлеткаў, адзначыла, што на працягу акцыі ва ўстанове адукацыі адбудзецца шэраг цікавых святочных мерапрыемстваў.

Павіншаваць навучэнцаў з адкрыццём акцыі прыйшлі Дзед Мароз, Снягурачка і сімвал надыходзячага года – Бык. Урачыстым запальваннем школьнай ёлкі дадзены старт усім добрым справам, якія адбудуцца ў рамках навагодняй акцыі.

Працягнецца рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” з 10 снежня 2020 да 10 студзеня 2021 года. За гэты час будуць арганізаваны ранішнікі для малодшых школьнікаў, падарожжа ў Смаргонь да галоўнай ёлкі раёна, квест у маёнтку Смаргонскага Дзеда Мароза і многае іншае. 

 

Лепшыя навучэнцы школы, пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў, дзеці са шматдзетных сем’яў будуць запрошаны на раённую дабрачынную ёлку, якая адбудзецца 29 снежня 2020 года ў Смаргонскім раённым цэнтры культуры.

Спадзяёмся, што дабрачынная акцыя падорыць добры настрой і мноства ўсмешак кожнаму дзіцяці.

Таццяна ШАЎЦОВА,
педагог-арганізатар
Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий