Аэробіка з элементамі чэрлідынга: выніковы лістапад

- 12:55ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вельмі выніковым стаў лістапад 2020 года для педагога Дзіны Анатольеўны Івашкевіч і яе навучэнцаў з аб’яднання па інтарэсах “Аэробіка з элементамі чэрлідынга” Смаргонскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

5 лістапада юныя танцоры занялі трэцяе места ў VI Міжнародным фестывалі-конкурсе “Творчасць без межаў 2020”у намінацыі “Харэаграфія”.

14 лістапада ў Мінску ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў дружная каманда прыняла ўдзел у V Міжнародным конкурсе мастацтваў “Хрустальны васілёк”, дзе атрымала дыплом II ступені ў намінацыі “Харэаграфія, чэрлідынг”.

У фінале I Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Агеньчык запрашае сяброў”, які адбыўся ў канцы лістапада, аб’яднанне “Аэробіка з элементамі чэрлідынга” прадстаўляла Гродзенскую абласную піянерскую арганізацыю. У выніку – у скарбонцы юных удзельніц чарговая заслужаная ўзнагарода за працу –дыплом за II месца, шмат уражанняў і жаданне перамагаць.

Віншуем дзяўчынак і іх педагога і жадаем новых дасягненняў!

Святлана БАЛЫШ,
намеснік дырэктара
Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий