Навагоднія цуды – дзецям

- 18:39МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” стартавала ў Магілёўскай вобласці.

Традыцыйна ў рамках акцыі ва ўсіх раёнах вобласці адбудуцца дабрачынныя навагоднія святы. Будуць арганізаваны таксама калядны кадэцкі баль і абласны навагодні баль для вучнёўскай і студэнцкай моладзі. Усе мерапрыемствы пройдуць з улікам выканання неабходных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, удзел у іх прымуць прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады.

Арганізацыі і прадпрыемствы вобласці ў перыяд калядных і навагодніх святаў наведаюць 52 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, 23 цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 6 дзіцячых сацыяльных прытулкаў, 10 інтэрнатных устаноў абласнога падпарадкавання, Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, Магілёўскі спецыялізаваны дом дзіцяці.

Асаблівасцю правядзення акцыі “Нашы дзеці” на Магілёўшчыне ўжо дзявяты год з’яўляецца дабрачынны марафон “Сагрэем дзіцячыя сэрцы”, арганізаваны рэгіянальным аддзяленнем РГА “Беларускі дзіцячы фонд” пры падтрымцы аблвыканкама. Марафон прыцягвае ўвагу жыхароў вобласці і спрыяе аказанню матэрыяльнай дапамогі дзецям з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам і дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Адметна, што дэлегацыі навучэнцаў Магілёўскай вобласці таксама прымуць удзел у навагодніх дабрачынных святах у сталіцы, у тым ліку і ў свяце ў Палацы Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта.

Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” працягнецца ў рэгіёне да 10 студзеня 2021 года. За гэты час навагоднія цуды будуць падораны сотням магілёўскіх хлопчыкаў і дзяўчынак.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота з архіва аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий