Акцыя “Бяспечны Новы год” у дзіцячым садзе

- 18:54ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні навагодніх свят калектыў ясляў-сада № 10 Навагрудка далучыўся да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Бяспечны Новы год”.

Мэта акцыі – папярэджанне пажараў і няшчасных выпадкаў у перыяд пераднавагодніх і навагодніх свят, калі ў дамах усталёўваюцца прыбраныя ёлкі, закупляюцца піратэхнічныя вырабы і хлапушкі.

Сёння ў кожнай групе праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы з выхаванцамі і бацькамі. З дзецьмі праводзяцца тэматычныя гутаркі, веды дашкаляты замацоўваюць у рухомых гульнях “Юныя пажарныя”, “Пажарныя на вучэннях”, “Самы спрытны і хуткі” і сюжэтна-ролевых гульнях “Пажарная часць”, “Умелыя пажарныя”, “Крама навагодніх цацак”, дыдактычных гульнях “Небяспечныя сітуацыі”, “У свеце небяспечных прадметаў” і інш.

З выхаванцамі сярэдніх і старшых груп запланавана чытанне мастацкіх твораў: С. Маршака “Аповед пра невядомага героя”, “Пажар”, Е.Хорынскай “Запалка невялічкая”, А.Шаўчэнкі “Як лавілі вугольчыка”, Л.Талстога “Пажарныя сабакі”.

У кожнай узроставай групе ў бацькоўскіх кутках размешчаны кансультацыі, памяткі, буклеты.

У сярэдняй істаршай спецыяльнай групе для дзяцей з ТНР выхаванцы сумесна з выхавальнікамі ўпрыгожылі групавыя і раздзявальныя памяшканні атрыбутамі і эмблемамі, якія нагадваюць пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі.

Інеса САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий