- Навагодняя пошта

Папаўняем чароўны куфэрак

 

Дабрачынныя акцыі “Нашы дзеці” і “Цуды на Каляды” стартавалі 10 снежня ў Вензавецкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна.

Па традыцыі іх арганізатарамі выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Галоўная мэта дабрачынных акцый – падарыць часцінку цяпла і павіншаваць з Новым годам выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і дзяцей, якія знаходзяцца ў рэабілітацыйных цэнтрах, бальніцах.

 

Кожны навучэнец нашай школы можа стаць чараўніком і выканаць жаданне аднаго з дзяцей, якім патрэбна дапамога. Для гэтага дастаткова пакінуць свой падарунак у чароўным куфэрку ў фае ўстановы.

Органы школьнага самакіравання стварылі акцыённыя флаеры. Актыў піянерскай дружыны імя В.С.Біцько і члены пярвічкі БРСМ наведалі кожны клас і абвясцілі навучэнцам пра старт акцый. Раніцай у фае школы навучэнцаў і педагогаў сустракалі Дзед Мароз і Снягурка. Яны ўручалі ўсім флаеры і запрашалі далучыцца да дабрачынных акцый.

Ужо на наступны дзень чароўны куфэрак пачаў папаўняцца навагоднімі падарункамі.

Акцыі працягваюцца, і кожны дзень падарункаў усё больш і больш.

Аксана РОЎБА,
педагог-арганізатар
Вензавецкагадзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий