Піянеры і акцябраты сярэдняй школы № 5 Навагрудка паспяхова справіліся з другім заданнем конкурсу “Пазнай Беларусь”.
У межах задання “Прырода Беларусі” дзецям неабходна было скласці верш пра прыроду Беларусі, размясціць тэкст і відэа на сваіх старонках у сацыяльнай сетцы.
Вершаў, замалёвак і апавяданняў было так шмат, што актыў піянерскай дружыны вырашыў сабраць усе творы навучэнцаў у зборнік “Роднаму краю прысвячаецца…”.
Як і патрабуе конкурс, былі вызначаны пераможцы. Лепшымі названы творы вучняў 8 “А” класа Яны Сіневіч і Яўгена Ганчарова, а таксама навучэнкі 4 “Б” класа Дар’і Галянеўскай.
Разнастайныя па тэматыцы творчыя работы дзяцей былі аб’яднаны адной думкай: прырода Беларусі вельмі багатая і заслугоўвае таго, каб мы яе бераглі.
Юлія ГАЙДУК,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 5 Навагрудка