Тварыць дабро для іншых

- 18:33Без рубрики

 

Тварыць дабро заўсёды прыемна, а тварыць дабро рукамі дзяцей і для дзяцей удвая цікавей і радасней. Цяплом сваіх уласных рук і сэрцаў можна адагрэць сэрца іншага чалавека, падарыць яму шмат шчаслівых момантаў.

Навучэнцы і педагогі сярэдняй школы № 1 Навагрудка прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Намі сабрана вельмі шмат канцылярскіх прылад, цацак, настольных гульняў і іншых прадметаў для творчасці. Актывістамі БРСМ і БРПА, а таксама добраахвотніцкім атрадам “Добрае сэрца” былі сабраныя падарункавыя наборы для дзяцей-інвалідаў і дзяцей са шматдзетных сем’яў.

Самымі актыўнымі сталі навучэнцы пачатковых і 5-х класаў. Акцябратамі 2 “А” класа быў створаны “Торцік”, які есці нельга, але можна з ім гуляць, маляваць, чытаць, пісаць, выразаць, ляпіць. Ён уключае ў сябе канцылярскія тавары, кніжкі-малышкі, наборы для творчасці, прысмакі. Спадзяемся, што для некага такі падарунак будзе яркім сюрпрызам напярэдадні навагодніх свят.

Кожны навучэнец школы, бацькі, педагогі імкнуцца ўнесці свой пасільны ўклад і зрабіць добрую справу, каб споўніліся дзіцячыя мары.

Надзея СТАЛЯРЧУК,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий