Конкурс куткоў бяспекі ў яслях-садзе № 10 Смаргоні

- 9:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З мэтай удасканалення ўмоў для арганізацыі працы па фарміраванні асноў бяспекі жыццядзейнасці ў выхаванцаў, павышэння ініцыятыўнасці выхавальнікаў дашкольнай адукацыі ў яслях-садзе № 10 Смаргоні быў праведзены конкурс куткоў бяспекі.

 

Фарміраванне асноў бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей – адна з важных задач нашай установы. Мы стараемся арганізаваць працу так, каб да моманту пераходу з дашкольнай установы ў школу дзіця ўмела назіраць і ацэньваць небяспечныя сітуацыі, валодала навыкамі бяспечных паводзін у гэтых сітуацыях. У аснове такой працы ляжыць стварэнне неабходнага прадметнага развіццёвага асяроддзя ў групавых пакоях, перш за ўсё гэта куткі бяспекі.

Вельмі важна навучыць дзяцей правілам паводзін на вуліцах горада, пазнаёміць іх з рознымі відамі транспарту, знакамі дарожнага руху. У гэтым дапамагаюць розныя дыдактычныя гульні і дапаможнікі. Да таго ж у групах аформлены макеты вуліцы з праезнай часткай, маецца вялікая колькасць выяў розных відаў транспарту, атрыбуты для сюжэтна-ролевых і рухомых гульняў.

 

Вялікая ўвага надаецца фарміраванню ўяўленняў выхаванцаў пра правілы пажарнай бяспекі. У кутках бяспекі сабраны матэрыял на пажарную тэматыку: атрыбуты для дыдактычных і сюжэтна-ролевых гульняў – пажарныя машыны, пажарны шчыт, лялькі з экіпіроўкай пажарнага, касцюмы ратавальнікаў, вогнетушыцелі, настольны тэатр “Кошкін дом”.

Дзякуючы конкурсу куткі бяспекі папоўніліся зробленымі сваімі рукамі новымі дыдактычнымі гульнямі, лэпбукамі, макетамі дамоў, вырабленых выхавальнікамі сумесна з дзецьмі. Шмат у чым дапамаглі і бацькі выхаванцаў.

Падводзячы вынікі конкурсу неабходна адзначыць, што ў групах цяпер стала яшчэ больш дыдактычнага і практычнага матэрыялу, які будзе добрым памочнікам на занятках па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства”.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий