- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Птушыныя справы

 

Навучэнцы сярэдняй школы № 5 Навагрудка вырашылі дапамагчы птушкам, бо з надыходам халадоў ім становіцца складаней здабываць корм і выжываць.

Самыя актыўныя піянеры ўзялі ўдзел у анлайн-праекце “Эка-цімураўцы”. Яны ўважліва вывучылі інфармацыю пра птушак у Чырвонай кнізе Беларусі, прайшлі тэарэтычны тэст, а затым перайшлі да вырабу кармушак. Хлапчукі зрабілі кармушкі з дрэва, а дзяўчынкі выкарыстоўвалі больш даступны матэрыял – папяровыя ўпакоўкі з-пад соку.

Самым адказным стала для ўсіх размяшчэнне птушыны хсталовых на галінках дрэў. Трэба было выбраць даволі моцную галінку, вызначыцца з вышынёй, каб папаўняць кармушку змаглі і малыя, і дарослыя.

Зімой мы дапаможам птушкам, а вясной яны аддзячаць сваімі прыгожымі песнямі.

Юлія ГАЙДУК,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 5 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий