- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Не хапае толькі снегу

 

У сярэдняй школе № 7 Смаргоні сані рыхтавалі летам, каб у зімовы час на іх весела імчалі дзеці. Пакуль для імклівага бегу не хапае толькі снегу, але ж зіма працягваецца, і дзеці ў чаканні.

Загадзя адрамантаваныя, падрыхтаваныя да новага сезону, роўнымі радамі красуюцца лыжы і бацінкі да іх, канькі і санкі. Створаная лыжная база забяспечвае патрэбы школы ў спартыўным інвентары ў зімовы час.

Практыкаванні, звязаныя з перамяшчэннем на лыжах, з’яўляюцца састаўной часткай зместу “школы руху”. Нават у пачатковых класах праграмай вучэбнага прадмета “Фізічная культура і здароўе” прадугледжваецца пераадольванне на лыжах адлегласці да 2 км. Малодшыя школьнікі вучацца ў час руху падымацца “лесвіцай” і “елачкай”, тармазіць “плугам”, паварочваць пераступаннем.

Карыстаюцца зімовым інвентаром вучні школы і ў пазаўрочны час. У групах падоўжанага дня найбольш запатрабаваны санкі. Ёсць для самых маленькіх і лыжы адпаведнага памеру. Не хапае толькі снегу для імклівага іх бегу.

Чакае лёду і хакейная пляцоўка побач са школай.Спадзяёмся, што зіма парадуе нас марозным паветрам, напоўненым дзіцячым смехам і звонам канькоў!

Наталля САЗОНАВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий