- Без рубрыкі

Забавы пад зімовыя мелодыі

 

У Пятрэвіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна ў навучэнцаў сапраўдны навагодні настрой. І пакуль Новы год яшчэ недзе ў дарозе да нас, школьнікі вырашылі пачаць святочныя забавы ўжо зараз.

 

Так, на галоўнай сцэне школы прайшло навагодняе кліп-шоў “Зімовыя мелодыі”, дзе кожны клас прапанаваў гасцям цікавыя пацешкі.

1-ы і 2-гі класы парадавалі флэшмобам на песню “Навагоднія цацкі”. А трэцякласнікі прапанавалі гледачам сумесна прымераць валёнкі пад песню “Валёнкі”.

 

Разам са Снягуркай і Ваўком з мультфільма “Ну, пачакай!”, які пераапрануўся ў Дзеда Мароза, вучні 4-га класа танцавалі ля навагодняй ёлкі. Дзіўную забаву прапанавалі пяцікласнікі – запрасілі ўсіх пракаціцца на лыжах у Прастаквашына.

 

Навучэнцы 6-га класа прамчаліся на зімовых месяцах-конях Студзені, Лютым і Снежні, а сямікласнікі “запальвалі” пад песню “Happy New Year”.

Дзіўны настрой і весялосць агарнулі не толькі дзяцей, але і дарослых.

Юлія СЫЦЭВІЧ,
навучэнка 11-га класа
Пятрэвіцкага дзіцячага сада– сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий