- Навагодняя пошта

Атмасфера цуду, казкі і чараўніцтва

 

Набліжаецца Новы год – свята казкі, вясёлых гульняў, сюрпрызаў і прыгод. Мы ўсе чакаем навагодняга цуду і ствараем вакол сябе атмасферу чараўніцтва і прымірэння.

Каб стварыць атмасферу свята, кожны год у сярэдняй школы № 7 Навагрудка праводзяць акцыю “Упрыгожым школу да Новага года”. Трошкі фантазіі – і школа ператвараецца ў казку. Навагоднія шары, сняжынкі, тэматычныя казачныя кампазіцыі, мноства елак з’яўляюцца выдатным дадаткам да ўрачыстасці.

Да таго ж у школе традыцыйна праходзіць выстава вырабаў “Майстэрня Дзеда Мароза”. Бацькі і дзеці становяцца творцамі і мастакамі, разам робяць выдатныя вырабы, цешачы ўсіх сваім майстэрствам. У гэтым годзе праходзіць конкурс на лепшы сняжок. У кожную работу ўкладзена шмат старанняў, кожны праявіў сваю фантазію і талент.

З надыходзячым святам! Няхай Новы год прынясе натхненне, неверагодныя ідэі і тысячы радасных імгненняў!

Вольга КУР’ЯН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 7 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий