- Навагодняя пошта

Да Новага года падрыхтаваліся

 

Новы год самае чароўнае, самае любімае свята ў дзяцей. Яны так шчыра вераць у казку, так чакаюць наступлення зімовых свят, канікул. Афармленне школы, класнага пакою да Новага года занятак, да якога вучні пачатковых класаў Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна падышлі з усёй адказнасцю.

Каб стварыць атмасферу свята, першакласнікі разам з мамамі і татамі зрабілі з падручных матэрыялаў ёлачкі, якімі ўпрыгожылі свой клас і фае пачатковых класаў. Кожны ўклаў у гэтую работу часцінку сваёй душы і праявіў творчасць і фантазію.

Мішура, сняжынкі, выцінанкі сталі выдатным дадаткам да ўрачыстасці. Навучэнцы 2–4 класаў з велізарнай радасцю і захапленнем займаліся ўпрыгожваннем сваіх кабінетаў, калідораў, вокнаў малюнкамі зімовай тэматыкі, вырабамі з дрэва, папяровымі цацкамі. Вобраз Дзеда Мароза, аленяў, зімовы лес, марозныя ўзоры, гірлянды – усё гэта зроблена рукамі дзяцей і іх бацькоў.

Атмасфера навагодняга свята – асаблівае чараўніцтва, здольнае напоўніць школу пазітывам і радасцю. Ну што ж, засталося пару дзён, і Новы год з Дзедам Марозам і Снягуркай прынясе дзецям падарункі, радасць і вясёлыя канікулы!

Валянціна СЕНКАНЕЦ,
настаўнік Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий