- Навагодняя пошта

Разам ствараць святочны настрой

 

Кожная сям’я гэта асаблівы ўнікальны свет. Тут няма і не можа быць адзіных рэцэптаў, штампаў выхавання. Нішто так не збліжае дзяцей і іх бацькоў, як традыцыйныя сумесныя святы і конкурсы-выставы.

       

Новы год – самае доўгачаканае і любімае свята для дзяцей і дарослых. Рыхтуюцца да яго загадзя. Прадумваюць падарункі, упрыгожванні для ёлкі, навагоднія касцюмы. Выхаванцы Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы – актыўныя ўдзельнікі такой падрыхтоўкі. Яны прапаноўвалі варыянты ўпрыгожвання групы, рабілі замалёўкі, стваралі цацкі і гірлянды для навагодняй прыгажуні.

Для таго каб прыцягнуць да навагодняй падрыхтоўкі і бацькоў, мы аб’явілі конкурс навагодніх вырабаў “Майстэрня Дзеда Мароза”. Бацькі адгукнуліся і з задавальненнем паўдзельнічалі. Асабліва цікавымі і арыгінальнымі атрымаліся работы сем’яў Харонжых і Юдзіцкіх.

Супрацоўніцтва і духоўнае ўзаемапранікненне патрабуе ад бацькоў намаганняў, але ў выніку гэта спараджае ў сэрцах дзяцей любоў, гордасць, удзячнасць і патрэбу да зносін.

Людміла ЧАМЕРКА,
выхавальнік рознаўзроставай групы
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий