- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Віртуальная паштоўка – рэальная перамога

 

Цікавы зімовы конкурс, арганізаваны БРПА, прыцягнуў увагу юных піянераў дружыны імя Васіля Жукава cярэдняй школы № 5 Мастоў. Змайстраваць калядную паштоўку з выявай талісмана піянерскай арганізацыі – Вогніка – задача не з простых!

Квілінг, саломка, жывапіс? Не! Сучасная моладзь глядзіць далей. Віртуальная майстэрня з выкарыстаннем графічных рэдактараў – вось што прынесла нашым піянерам перамогу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу.

Заснежаная ялінка, упрыгожаная цацкамі ў колерах беларускай нацыянальнай сімволікі, побач – вясёлы снегавічок і рысёнак Вогнік у зімовым лесе. Такі вырыянт прыйшоўся даспадобы членам журы. Са 102 конкурсных работ паштоўка нашых Арыны Гавач і Яны Калошы – сярод лепшых. Гэта пацвярджае тэзіс, што неабходна выкарыстоўваць электронныя сродкі адукацыі, падтрымліваць цікавасць вучняў з дапамогай гаджэтаў і дэвайсаў. А побач – настаўнік, і праблема замены жывога кантакту не ўзнікае.

Пераможная паштоўка ў калядныя святы напоўніць паштовыя скрыні мастаўчан падчас валанцёрскай акцыі “Павіншуем ветэрана”. А пакуль мы віншуем дружыну з чарговай перамогай!

Наталля СОХАН,
педагог-арганізатар
cярэдняй школы № 5 Мастоў

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий