У першую чаргу – здароўе!

- 11:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У сярэдняй школе № 5 Смаргоні пад дэвізам “Здаровым быць – здорава!” прайшоў тыдзень прафілактыкі шкодных залежнасцей.

На фарміраванне беражлівага стаўлення да свайго здароўя была накіравана гульня-віктарына “Азбука здароўя”, якую правялі педагогі-псіхолагі з навучэнцамі 5-х класаў. У гульні-віктарыне ўдзельнічалі дзве каманды па восем чалавек. Найбольшую цікавасць у дзяцей выклікаў конкурс “Загадкі – памочнікі гігіены”, дзе трэба было не проста адгадаць загадку, але і намаляваць адгадку. А таксама дзеці з энтузіязмам паўдзельнічалі ў конкурсе “Анаграмы”, збіраючы словы, звязаныя са здароўем.

Жывую цікавасць у вучняў 1-2 класаў выклікала дэманстрацыя і абмеркаванне мультыплікацыйных фільмаў пра шкодныя звычкі, а ў вучняў 5-8 класаў – ролікі “Рабі ў жыцці толькі так!”, “Не рабі ў жыцці так!”.

Сацыяльны педагог правяла для навучэнцаў 3-4 класаў акцыю “Я хачу быць здаровым, таму што…”. Так, напрыклад, навучэнцы 3 “Г”  прыклейвалі выразаныя з каляровай паперы далонькі і працягвалі на іх фразу, адказваючы, чаму яны хочуць быць здаровымі. Адказы былі розныя: хачу хадзіць у школу і гуляць з сябрамі, хачу доўга жыць, не хачу хварэць, тады ў мяне добры настрой. Акцыя была накіравана на тое, каб дзеці зразумелі, што здароўе – гэта самае галоўнае, што толькі здаровы чалавек зможа ажыццявіць усе свае мары.

Традыцыйным ужо стаў удзел актыву клуба “Падлетак” у розных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў нашай установе адукацыі. У гэты раз падлеткі прынялі ўдзел у падрыхтоўцы і распаўсюджванні буклетаў і памятак сярод навучэнцаў па тэме “Бяспечны інтэрнэт дзецям”.

Наталля КУЗЬМІНА
сацыяльны педагог
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий