А што вы папрасілі ў Дзеда Мароза?

- 17:58Без рубрики

 

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 Дзятлава навагодні настрой пануе паўсюль. Хлопчыкі і дзяўчынкі з выхавальнікамі ўпрыгожылі свае групы, намалявалі навагоднія паштоўкі, зрабілі сваімі рукамі розныя навагоднія вырабы.

У фае на святочную фотасесію ўсіх жадаючых запрашаюць дзве фотазоны, ледзяная і камінная. Паўсюль святло гірлянд, бляск мішуры і ёлачных цацак. А з музычнай залы даносяцца дзіцячыя галасы, шум, смех – гэта малыя спяваюць навагоднія песні, водзяць карагоды і весела танцуюць. Усе рыхтуюцца да навагодніх ранішнікаў!

З дапамогай фотавідэапрэзентацыі выхаванцы даведаліся пра традыцыі сустрэчы Новага года, пра “імёны” Дзеда Мароза ў розных краінах. Яны з цікавасцю слухалі пра фінскага Йоўлупукі, запомнілі, што ў Чэхіі і Славакіі самы сціплы Дзед Мароз, якога завуць Ежычак, і што пра яго прыход апавяшчае гук званочка, бліжэй пазнаёміліся з амерыканскім Санта Клаўсам, нарвежскім маленькім дамавіком-карлікам Нісі, галандскім Сінтэркласам.

Дзеці з задавальненнем расказвалі, як рыхтуюцца да свята іх сем’і, падзяліліся адно з адным сакрэтамі, якія лісты напісалі Дзеду Марозу і што папрасілі сабе ў падарунак.

А потым мы напісалі добраму чараўніку ліст ад усяго дзіцячага сада. Мы папрасілі ў яго, каб усе людзі нашай краіны і ўсе людзі на зямлі былі здаровыя і шчаслівыя, каб кожнае дзіця знайшло пад ялінкай свой падарунак і каб ва ўсіх выконваліся іх запаветныя мары. А яшчэ мы адправілі Дзядулю Марозу сваё прывітанне і запрашэнне на нашы навагоднія ранішнікі. Мы ведаем, ён абавязкова да нас прыйдзе.

І хай у гэтым годзе на нашых святах не будзе гледачоў і запрошаных бацькоў, але ранішнікі ўсё роўна будуць цікавымі, яркімі і чароўнымі.

Вольга ПАЛУХІНА,
музычны кіраўнік
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 Дзятлава

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий