- Навагодняя пошта

Навагодняе падарожжа пяцікласнікаў

 

Навучэнцы 5 Вкласса сярэдняй школы № 5 Навагрудка вырашылі адправіцца ў займальнае навагодняе падарожжа.

 

На класнай гадзіне “Новы год крочыць па планеце” вучні пабывалі ў розных краінах свету і даведаліся, як там святкуюць Новы год. Падчас падарожжа дзеці выконвалі розныя заданні і ўдзельнічалі ў конкурсах: выразалі сняжынкі разам з японскімі дзецьмі, дапамагалі разгадваць загадкі в’етнамскай сям’і, рабілі віншавальныя паштоўкі для сяброў з Англіі, малявалі снегавіка вугольчыкам, які падарыў камінар з Германіі.

Але самае дзіўнае – у классе з’явілася інтэрнацыянальная ёлка. Дзеці ўпрыгожылі яе сняжынкамі, пернікамі, цукеркамі, рознакаляровымі стужкамі і каралямі з Расіі, чырвонымі яблыкамі з Францыі, свечкамі з Фінляндыі, італьянскімі прыгожымі шарамі. Такая ёлка, безумоўна, прынясе ў кожны дом мір і дабрабыт.

Цікавае навагодняе падарожжа хлопчыкі і дзяўчынкі завяршылі песняй. Чалавеку заўсёды хочацца спяваць, калі ў яго добры настрой і станоўчыя эмоцыі.

Алена ГОРСКАЯ,
класны кіраўнік 5 Вкласа
сярэдняй школы № 5 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий