- Без рубрыкі

Чараўніцтва дзіцячымі рукамі

 

У Вялікабераставіцкай сярэдняй школе скончыла сваю работу выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці, арганізаваная ў рамках акцыі “Нашы дзеці”. Вучні 1–10-х класаў прадэманстравалі гледачам свае неверагодныя творчыя здольнасці.

 

На выставе было прадстаўлена 65 работ, зробленых вучнямі самастойна ці разам з бацькамі. Работы былі выкананы ў розных тэхніках, з розных матэрыялаў, але аб’ядноўвала іх агульная навагодняя тэматыка. Кожны з прадстаўленых экспанатаў адрозніваўся арыгінальнасцю задумы і нёс ў сабе часцінку душы, тых, хто яго вырабляў. Менавіта таму работы дзяцей не пакінулі абыякавымі нікога.

 

Такія выставы дапамагаюць дзецям верыць у чараўніцтва і ў тое, што навагодняе дзіва наведае кожную сям’ю.

Алена ГАНЧАРЭВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Вялікабераставіцкай сярэдняй школы

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий